ggkjt.by
АБИТУРИЕНТУ
Справа, актуальная ва ўсе часы Калі весці гаворку пра Гомельскі каледж, то нельга абысці яго гісторыю. Па-першае, гэта найстарэйшая навучальная ўстанова нашай краіны, а сярод сярэдніх тэхнічных такім сур’ёзным узростам не можа пахваліцца ні адна іншая ўстанова адукацыі на ўсёй прасторы СНД. А па-другое, гісторыя гэтага каледжа сапраўды ўнікальная. Ад царскіх часоў 136 гадоў […]
АБИТУРИЕНТУ
Калі весці гаворку пра Гомельскі каледж, то нельга абысці яго гісторыю. Па-першае, гэта найстарэйшая навучальная ўстанова нашай краіны, а сярод сярэдніх тэхнічных такім сур’ёзным узростам не можа пахваліцца ні адна іншая ўстанова адукацыі на ўсёй прасторы СНД. А па-другое, гісторыя гэтага каледжа сапраўды ўнікальная.
Ад царскіх часоў
136 гадоў назад, у далёкім 1878 годзе, у горадзе над Сожам было адкрыта Гомельскае чыгуначнае тэхнічнае вучылішча. А звязана гэтая падзея з будаўніцтвам Лібава-Роменскай чыгункі. Калі была пабудавана частка дарогі, што злучала ўкраінскі горад Ромны з прыбалтыйскім портам Лібава, паўстала пытанне аб падрыхтоўцы кваліфікаваных спецыялістаў, якія будуць забяспечваць добрую работу чыгункі. Тады і было вырашана заснаваць на дарозе тры тэхнічныя чыгуначныя вучылішчы, месца аднаго з якіх было ў Гомелі.
У год адкрыцця вучылішча тут прыступілі да вучобы больш як 150 чалавек. Падыход да навучання быў вельмі сур’ёзны. Навучанне падзялялася на класнае, якое доўжылася тры гады, і стажыроўку. Цікава, што амаль палова заняткаў праходзіла ў вучэбных майстэрнях, дзе навучэнцы асвойвалі сталярныя, такарныя, паяльныя работы, кавальскае і цяслярскае рамяство і іншыя “жыццёвыя” ўменні.
—
Форма обратной связи
Рекомендации по прохождению дополнительного медицинского освидетельствования на профессиональную пригодность абитуриентам,
Как помочь ребёнку в выборе профессии
ОТДЕЛЕНИЯ
ИСТОРИЯ КОЛЛЕДЖА
ПЛАТНЫЕ УСЛУГИ
Links